GSpay - iatp merchant account provider. Выгодная и надежная аренда серверов на ваших условиях.
Белавеская Пушча - XXI ст.

Кроніка вынішчэньня
Белавескага рэліктавага лесу

У гэтым разьдзеле Ты зможаш пазнаёміцца з сучаснай гісторыяй вынішчэньня Белавескага рэліктавага лесу. Шматлікія факты і доказы сьведчаць пра парушэньні адміністрацыяй Нацыянальнага парку «Белавеская пушча» прыродаахоўнага заканадаўства Беларусі і міжнародных канвэнцыяў, пра ігнараваньне запаведнае навукі й законаў экалёгіі, пра нерацыянальнае вядзеньне гаспадаркі, а то й проста пра эканамічны авантурызм.

На асабліва ахаваных прыродных тэрыторыях (ААПТ), да якіх належыць Белавеская пушча, уся дзейнасьць мусіць быць скіраваная на захаваньне біяразнастайнасьці й трывалае разьвіцьцё ўнікальнага прыроднага комплексу. На такіх тэрыторыях дапускаецца вядзеньне абмежаванае гаспадарчае дзейнасьці, пераважна традыцыйных яе тыпаў (прыбіраньне сухастойнае драўніны ў абмежаваных аб’ёмах, касьба, сэлекцыйнае выняцьце дзікіх жывёлаў, абслугоўваньне прысядзібных дзялянак і дарожнага сеціва і некаторыя іншыя), якія праводзіліся цягам доўгага часу і не рабілі шкоды прыроднаму комплексу.

Уся гаспадарчая дзейнасьць у Белавескай пушчы мусіць весьціся ў адпаведнасьці Закону Рэспублікі Беларусь “Пра асабліва ахаваныя прыродныя тэрыторыі ды аб’екты” і Палажэньню пра Нацыянальны парк «Белавеская пушча» (якое за 10 гадоў яшчэ не распрацаванае ў нацыянальным парку), згодна праекту лесаўпарадкавальных работаў на рэвізійны пэрыяд і на аснове перадавых распрацовак і дасягненьняў у запаведнай навуцы. Мэтады і спосабы гаспадараньня мусяць быць “мяккімі”, ашчаднымі, то бок яны мусяць быць скіраваныя на зьніжэньне нэгатыўных уплываў і падтрымку экалягічнае раўнавагі ў прыродным комплексе і не павінныя мець адмоўных наступстваў для прыроды і біяразнастайнасьці ААПТ. У адпаведнасьці сучаснай канцэпцыі захаваньня й трывалага разьвіцьця ААПТ неабходна ўлічваць таксама інтарэсы мясцовых жыхароў.

Далей на асобных старонках прыведзеныя сьведчаньні і паданыя апісаньні дапушчаных парушэньняў. Указаныя экалягічныя правапарушэньні, парушэньні артыкулаў заканадаўства і юрыдычная адказнасьць. Ёсьць спасылкі на дакуманты. Зьмешчаныя фотаздымкі й тлумачэньні да іх.

На некаторых старонках асобныя фотаздымкі, камэнтары да іх і даведачныя матэрыялы паўтараюцца. Гэта зьвязана з тым, што тыя фотаздымкі паказваюць адначасна шэраг парушэньняў. Таму для поўнага яснага апісаньня падзеяў на розных старонках давялося выкарыстаць паўторы.


Высечка жывога лесу ля гандлёвай кропкі
Суцэльная санітарная высечка жывых ельнікаў пад выглядам змаганьня з караедам
Высечка ялінаў-волатаў пад выглядам лоўчых дрэваў

Лясны пажар
Высечка алешніку сталага веку
Працяг высечкі жывых ельнікаў

Высечка жывых дубоў
Высечка жывых хвояў сталага веку
Суцэльная высечка жывога векавечнага лесу

(Наступныя старонкі па-расейску. Пераклад у беларускую мову рыхтуецца.)

Высечка навуковых сталых пробных пляцовак
Правядзеньне інтэнсыўных высечак пашкоджанага караедам лесу
Нявывезеная загнілая драўніна

Дрэваапрацоўны комплекс
Ураган
 

Галоўная Напісаць ліст Мапа сайту