|
|
GSpay - iatp merchant account provider. |

Мы рады вітаць Цябе на сайце, які прысьвечаны праблемам абароны і захаваньня Белавескае пушчы унікальнага кутку дзікае прыроды ў цэнтры Эўропы.
Спрадвеку большая частка Эўропы была ўкрытая непраходнымі глухімі лясамі. Да нашага часу ад тых першабытных лясоў засталіся толькі асобныя выспачкі. Найбольш буйны зь іх Белавеская пушча. Яна знаходзіцца на мяжы Польшчы й Беларусі. Белавеская пушча занесеная ў , ёй наданы статус , яна ўганараваная .
Аднак цяперака будучыня Белавескае пушчы знаходзіцца пад пагрозаю. Ва ўнікальным прыродным комплексе разгорнутая інтэнсыўная гаспадарчая дзейнасьць. Мэтады гаспадараньня, якія цяпер выкарыстоўваюцца ў Пушчы, пагражаюць зьніштожыць унікальны рэліктавы лес. Як мы да гэтага ставімся і што прапануем у ідэі сайту і звароце да грамадзкасьці, да Цябе. У разьдзеле «Фотафакт» Ты знойдзеш пацьверджаньне разбуральных наступстваў дзейнасьці цяперашніх «гаспадароў» Белавескае пушчы.
На сайце Ты прачытаеш апошнія навіны зь месца падзеяў. Пазнаёмішся з публікацыямі пра Белавескую пушчу ў прэсе. Даведаешся пра звароты грамадзкасьці ў міжнародныя арганізацыі з заклікам абараніць Белавескую пушчу. Пры патрэбе паглядзі Канвэнцыі і заканадаўчыя дакуманты, у якіх замацаваныя асноўныя правілы аховы і кіраваньня асабліва ахаванымі прыроднымі тэрыторыямі (ААПТ). Наведай галерэю фотаграфіяў пра Белавескую пушчу, дзе Ты пабачыш дзікі Белавескі лес у ягонай спрадвечнай красе, населены ўнікальнымі адменамі расьлінаў, жывёлаў і грыбоў, а таксама турыстычныя аб’екты Нацыянальнага парку.
Мы намагаемся аб’ектыўна адлюстроўваць праблемы і сытуацыю ў Белавескай пушчы, правадзіць аналіз, не залежны ад адміністратыўнай каньюнктуры і заснаваны на фактах, доказах і лёгіцы.
Нашая мэта дапамагчы кожнаму чалавеку знайсьці тое, што яго цікавіць у Белавескай пушчы. На будучыню мы плянуем зьмясьціць тут новыя разьдзелы, каб даць найбольш поўную інфармацыю пра ўнікальны прыродны комплекс Белавескае пушчы. У бліжэйшай пэрспэктыве сайт стане разнабаковым і шматаблічным, як і сама Пушча зь яе мазайкавымі лясамі й шматлікімі складанымі праблемамі.
Аднак сёньня нашая Белавеская пушча Нацыянальны парк, Біясфэрны неруш, Сьветная спадчына У НЕБЯСЬПЕЦЫ!
Калі палітыку зьнішчэньня рэліктавага першабытнага лесу і разбурэньня выпрацаваных пакаленьнямі пушчанцаў прыродаахоўных традыцыяў не спыніць сёньня, заўтра будзе запозна. Белавеская пушча ператворыцца ў спэцыялізаваны леспрамгас, дзе пад выглядам «запаведнасьці» і «аховы прыроды» будзе няшчадна вынішчацца рэшта старадаўняга ПЕРШАБЫТНАГА БЕЛАВЕСКАГА ЛЕСУ, гінуць рэліктавыя адмены пушчанскае флёры й фаўны, а турыстам замест дзікае прыроды будуць паказваць велізарныя пянькі й роўныя шэрагі штучна высаджанага лесу.
Таму ўсіх, хто неабыякавы да прыроднае сьвятыні беларускага народа Белавескае пушчы і лічыць сваім абавязкам захаваць яе для нашых нашчадкаў, мы просім ПАДТРЫМАЦЬ ВЫСІЛКІ Ў АБАРОНЕ ГЭТАГА ЎНІКАЛЬНАГА КУТКУ ПРЫРОДЫ!
Ты можаш далучыцца да абароны Белавескае пушчы, распачатай зь ініцыятывы Кааліцыі «За дзікую прыроду», і выказаць сваё меркаваньне прэзыдэнту Рэспублікі Беларусь Аляксандру Рыгоравічу Лукашэнку. Копію твайго звароту пажадана скіраваць міністру прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя Рэспублікі Беларусь, Харужыку Лявонцію Іванавічу. Прыкладны тэкст пасланьня Ты можаш знайсьці на старонцы (Расея).
УРАТУЕМ І ЗАХАВАЕМ БЕЛАВЕСКУЮ ПУШЧУ!
З пытаньнямі, прапановамі й пажаданьнямі
зьвяртайся на адрас электроннае пошты
pushcha-XXI@tut.by
Ініцыятыўная група «Белавеская пушча XXI ст.»